Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі Траецкая царква
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля

Навіны рэгіёну

6 мая 2024

Міёрскі завод па вытворчасці белай бляхі асвойвае новыя рынкі і мадэрнізуе вытворчасць

Завод па выпуску белай бляхі ў Мёрах нарошчвае аб'ёмы выпуску прадукцыі.


У гэтым годзе плануецца вырабіць 72 тысячы тон белай бляхі, у 2025 - 2026 гадах - 120 тысяч. І выйсці на праектную магутнасць - выканаць задачу, пастаўленую Прэзідэнтам у час наведвання завода, да канца дзесяцігоддзя. Перадумовы для росту ёсць. У сакавіку, напрыклад, бляхі высокай якасці было выраблена і рэалізавана 7200 тон - максімальная колькасць у месяц за 4-гадовую гісторыю завода. Аб гэтым карэспандэнту 'ВВ' паведаміў генеральны дырэктар 'Металапракатнай кампаніі' Сяргей Ісаеў.

Рух наперад характэрны і для ўсяго мінулага года. Кампанія вырабіла і адгрузіла 63 тыс. т белай бляхі, рэнтабельнасць склала больш за 8%. З траўня 2023 года завод перайшоў ад працы па давальніцкай схеме на ўласную вытворчасць прадукцыі. Стаў лідэрам у конкурсе 'Імпартазамяшчэнне' як лепшае прадпрыемства-вытворца айчыннай прадукцыі, якое паспяхова канкурыруе на ўнутраным і знешнім рынках. Замест матэрыялаў, што раней пастаўляліся з Еўразвяза, міёрскія металургі пачалі выкарыстоўваць айчынныя, а таксама вырабленыя ў Расійскай Федэрацыі або КНР. Гэта аказалася нават больш выгадна. Выйгралі па якасці і па кошце. Акрамя таго, міёрская белая бляха атрымала Гран-пры конкурсу 'Прадукт года - 2023' у намінацыі 'Металапрадукцыя'. А ўдзел у міжнароднай выставе 'Прадэкспа-24' дазволіў заключыць дадатковыя пагадненні на пастаўку прадукцыі на знешні рынак.

- Маем доўгатэрміновы план развіцця, разлічаны на дзесяць гадоў. Але для выхаду на вытворчыя магутнасці нам трэба яшчэ шмат зрабіць, - адзначыў Сяргей Ісаеў. Хаця і сёння робіцца нямала. Завод самастойна закупляе неабходную сыравіну для вытворчасці. Створаны запас для бесперабойнай працы на працягу другога квартала.

- Канкурэнтаздольнасць прадукцыі металапракату вызначаецца ў літаральным сэнсе сотымі долямі міліметра. Заводам асвоена тэхналогія выпуску высакаякаснай белай бляхі таўшчынёй ад 0,13 да 0,5 мм, шырынёй ад 750 - 1250 мм. Найбольш запатрабаванай у нашым партфелі заказаў з'яўляецца белая бляха падвойнай халоднай пракаткі таўшчынёй ад 0,13 - 0,17 мм. У расейскіх вытворцаў яна пачынаецца ад 0,17 мм. Гэтым і бярэм. Рэалізацыю на расійскім рынку павялічылі за год практычна ў 2,5 раза, - падкрэсліў кіраўнік. - Актыўна асвойвае расійскі рынак у гэтым жа сегменце кітайскі вытворца, у якога і сыравіну сваю, і лагістыка больш удалая, і кошт тавару ніжэй. Значыць, нам трэба шукаць рэзервы для ўтрымання цаны, прапаноўваць тавар больш высокай якасці, прабіваць заслоны.


Маюцца партнёры, адпрацавана лагістыка рамонту і пастаўкі на завод запасных частак, механізмаў, у якіх скончыўся тэрмін эксплуатацыі. Тое, што раней паступала з ЕС, зараз вырабляюць у Беларусі, Расіі, Кітаі.

Паляпшэнне вытворчай і фінансавай сітуацыі завадчане звязваюць з заснавальнікам 'Металапракатнай кампаніі' ААТ 'Белколермет', якое два гады аказвае прадпрыемству ўсебаковую падтрымку. Сваю станоўчую ролю адыграў статус рэзідэнта СЭЗ 'Віцебск'. У выніку вытворчы працэс набыў стабільнасць, у завода з'явіліся ўласныя грошы, магчымасць займацца мадэрнізацыяй.

Сярод найбліжэйшых планаў генеральны дырэктар назваў закупку яшчэ аднаго электрамаставога крана для перамяшчэння паўфабрыкатаў і гатовых рулонаў. Той, што пастаўлены падчас будаўніцтва, з аб'ёмам не спраўляецца. Дадатковы паскорыць перадачу прадукцыі на склад, а таксама яе адгрузку.


Купляе завод і шліфавальны станок, які неабходзен для шліфавання ролікаў на лініі луджання. Раней гэтую паслугу замаўлялі на баку і плацілі за яе немалыя грошы. Цяпер будуць самі адказваць за хуткасць і якасць шліфавання. А яшчэ, кажа Сяргей Ісаеў, вузкае месца вытворчасці - лінія рэзкі. Попыт на ліставую бляху расце, задавальняць яго наяўнымі магчымасцямі становіцца ўсё цяжэй. Патрэбна мадэрнізацыя і гэтага вытворчага ўчастка. Маюць намер таксама набыць станок лазернага тэкстуравання, што дасць магчымасць палепшыць адгезію (счапленне) стальной асновы і знешні выгляд белай бляхі.

Калектыў выконвае свае абавязацельствы перад заказчыкамі, не мае запазычанасці па абавязковых плацяжах, працуе са станоўчымі фінансавымі вынікамі. Тут клапоцяцца не толькі аб вытворчасці, але і аб выгодах для людзей. У пакоі прыёму ежы на вытворчых участках усталявалі халадзільнікі, мікрахвалёўкі, электрачайнікі. Уласны жылы фонд завода налічвае 110 кватэр, таму ёсць магчымасць забяспечыць жыллём адмыслоўцаў прадпрыемства. Адным словам, сацыяльны пакет добры.

Усё, з кім удалося пагутарыць, казалі: ганарацца тым, што працуюць на такім прадпрыемстве, што змаглі асвоіць найскладаны тэхналагічны працэс, што будуць
Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы