Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
На стварэнне распрацоўкі спатрэбілася паўгода. На базе ВДТУ і ААТ «Віцебскдрэў» Юлія з дапамогай спецыяльнага прыбора праводзіла доследы і займалася разлікамі эфектыўнасці вынікаў. У прыватнасці, малады вучоны змякчала тэкстыльныя палотны рознымі прэпаратамі пры розных канцэнтрацыях. З гэтай распрацоўкай Юлія стала лаўрэатам XXIX Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэнтаў (у мінулым годзе). Пасля дадзеная методыка стала тэмай яе дыпломнай працы.
- Паляпшэнне ўласцівасцей тэкстыльных і льняных матэрыялаў адбываецца з дапамогай спецыяльных ферментаў, - распавядае аспірантка. - Напрыклад, лён пасля апрацоўкі імі становіцца прыемным навобмацак, шаўкавістым. Плюс гэтыя тэхналогіі замяняюць хімічнае аздабленне і павялічваюць экалагічнасць працэсаў тэкстыльнай прамысловасці. Існуе шмат разнавіднасцяў ферментаў ад беларускіх і замежных вытворцаў. З дапамогай нашай методыкі тэхнолагі аддзелачнай вытворчасці змогуць выбіраць прэпараты, якія мэтазгодна прымяняць: эканамічна выгадна і экалагічна. У выніку падвышаецца эфектыўнасць вытворчасці.