Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Філіял нумар 7 "Оршабудматэрыялы" ААТ "Беларускі цэментны завод" за 2020 год павялічыў аб'ём вытворчасці на Br1,2 млн, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт холдынга "Беларуская цэментная кампанія" (БЦК).
"У мінулым годзе "Оршабудматэрыялы" набылі і запусцілі растворабетонную ўстаноўку. Такім чынам, на прадпрыемстве быў асвоены новы від прадукцыі - таварны бетон і будаўнічы раствор. Гэта дало магчымасць павялічыць аб'ём вытворчасці па філіяле на Br1,2 млн", - гаворыцца ў паведамленні холдынга. На растворабетоннай устаноўцы пачалася вытворчасць растворных гатовых да прымянення сумесей для сцяжак, для ўнутраных і вонкавых работ. Атрыманы неабходны сертыфікат адпаведнасці.
Акрамя таго, філіял павялічыў вытворчасць тратуарнай пліткі ў 2,9 раза ў параўнанні з узроўнем 2019 года і бартавога каменя на 114,1 працэнта за кошт закупкі дадатковага абсталявання і павелічэння колькасці працоўных змен.
Філіял нумар 7 "Оршабудматэрыялы" з'яўляецца адным з буйных вытворцаў вырабаў з ячэістага бетону ў Беларусі. Гэта сучаснае прадпрыемства, вытворчасць і прадукцыя якога сертыфікавана ў адпаведнасці з міжнародным стандартам ISO 9001-2009.
БелТА