Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Багаты на гісторыю і
геаграфію Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у
Віцебску" стаў эталоннай творчай пляцоўкай для артыстаў. Такое меркаванне
выказаў у час круглага стала "Славянскі базар" - 30 гадоў. Поспехі і
перспектывы" міністр інфармацыі Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае
карэспандэнт БЕЛТА.
"Інфармацыя,
тэлебачанне і іншыя СМІ - гэта элементы масавай культуры. Гэта канал
камунікацыі, пры дапамозе якога людзі па ўсім свеце, якія не трапляюць па
розных прычынах на "Славянскі базар", могуць бачыць мерапрыемствы
фестывалю: канцэрты, выставы. За 30 гадоў з'яўлялася і знікала столькі
фестываляў і мерапрыемстваў! І многія з іх не параўнаюцца з форумам мастацтваў,
які праходзіць у Віцебску і запатрабаваны артыстамі, якія з задавальненнем
удзельнічаюць у ім. Ёсць нават пэўная канкурэнцыя і саперніцтва: хто трапіў на
фестываль, хто не трапіў, хто як выступіў. Гэта такая пэўная эталонная творчая
пляцоўка для артыстаў, якія сюды прыязджаюць", - адзначыў Уладзімір
Пярцоў.
Таксама міністр
інфармацыі дадаў: цяпер фестываль сутыкаецца з інтрыгамі і цкаваннем з боку тых
сіл, якія дактрынальна вызначылі Беларусь і Расію сваімі ворагамі. Ён расказаў,
што і на арганізатараў фестывалю, і на артыстаў ідуць атакі ў сацыяльных сетках,
з'яўляюцца публікацыі з негатыўнай інтанацыяй. "Калі б фестываль быў
дрэнны, слабы, незапатрабаваны гледачом, напэўна, такой рэакцыі не было б, усе
радаваліся б, пляскалі ў далоні. Я думаю, што яшчэ па гэтай прычыне мы ідзём у
правільным напрамку", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.