Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Траецкая царква Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Цэнтральная плошча горада Новалукомля
Траецкая царква

Навіны рэгіёну

10 мая 2023

Прысвечаная Перамозе выстаўка плакатаў адкрыецца ў краязнаўчым музеі Віцебска

Фота музея

Выстаўка плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны "Гэты дзень мы набліжалі як маглі", прысвечаная Перамозе савецкага народа, адкрыецца 5 мая ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ва ўстанове культуры.

Экспазіцыя размесціцца ў холе віцебскай Ратушы. Тут можна будзе азнаёміцца з работамі вядомых мастакоў, выкананымі ў ваенныя гады. На 18 плакатах - асноўныя эпізоды гісторыі барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Усе творы захоўваюцца ў фондах абласнога краязнаўчага музея.

Сярод вядомых мастакоў-плакатыстаў у 1941-1945-я гады - Міхаіл Чарамных, Віктар Іваноў, Аляксей Какарэкін, Дзмітрый Маор, Іраклій Таідзэ, Віктар Дэні, Віктар Карэцкі і іншыя стваральнікі агітацыйных плакатаў. Задачай аўтараў было выразна і лаканічна паказаць напружаны сюжэт, каб выклікаць у чалавека, які ўбачыў гэту работу, шчырыя эмоцыі. Асноўныя складнікі: вобразны малюнак, ёмісты, але пры гэтым кароткі тэкст. Як адзначаюць у музеі, плакат у той час быў найбольш распаўсюджаным сродкам масавай агітацыі. Простыя ў вырабе і танныя творы друкаванай графікі выдаваліся ў час Вялікай Айчыннай вайны ў многіх буйных гарадах. Маскоўскае і Ленінградскае аддзяленні дзяржвыдавецтва "Мастацтва" былі самымі буйнымі цэнтрамі. Плакаты выдавалі паліторганы Чырвонай Арміі і ВМФ, таксама іх друкавалі ў Сібіры, на Далёкім Усходзе, у Сярэдняй Азіі, Закаўказзі, Паволжы.

"Агітацыйныя плакаты стваралі таленавітыя майстры, з-пад рукі якіх выходзілі велічныя і натхняльныя работы. І гэтыя работы мелі асаблівую пераканаўчасць і высокі патрыятычны пафас, што сведчыць аб высокім прафесіяналізме саміх мастакоў. Плакат Вялікай Айчыннай вайны па праву лічыцца адной з найбольш яркіх мастацкіх падзей культуры ХХ стагоддзя. Ён і сёння застаецца баявым, прызыўным мастацтвам", - адзначылі ў музеі.

Выстаўка плакатаў часоў Вялікай Айчыннай вайны адкрыецца ў віцебскай Ратушы 5 мая ў 17.00 і будзе працаваць да 18 мая. Уваход свабодны.

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы