Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Падрыхтоўка збудаванняў для захоўвання тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі заканчваецца 7-8 ліпеня. І адразу пасля завяршэння гэтай працы расійскі бок пачне мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем адпаведных відаў узбраенняў. Пра гэта заявіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе БелТА.
Гаворачы ў цэлым пра сітуацыю ў сферы бяспекі, Уладзімір Пуцін ахарактарызаваў яе як стабільную. «Я б нават сказаў, добрая, упэўненая. Мы ўзаемадзейнічаем у гэтай сферы. Па найбольш адчувальных пытаннях, пра якія мы з вамі дамаўляліся, усё ідзе па плане: 7-8 ліпеня заканчваецца падрыхтоўка адпаведных збудаванняў, і адразу пачнем мерапрыемствы, звязаныя з размяшчэннем на вашай тэрыторыі адпаведных відаў узбраенняў. Так што ўсё па плане, усё стабільна», — сказаў расійскі лідар.
Акрамя тэматыкі бяспекі лідары дзвюх краін абмеркавалі таксама пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, ацаніўшы яго тэмпы як вельмі добрыя.