Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка назначыў міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Ігара Брыло памочнікам Прэзідэнта - інспектарам па Віцебскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пра сваё рашэнне накіраваць Ігара Брыло на работу ў гэты рэгіён Прэзідэнт заявіў на праведзенай 21 ліпеня селектарнай нарадзе па пытаннях уборачнай кампаніі. "Значыць, з гэтай вось уборачнай кампаніі міністра сельскай гаспадаркі - памочнікам у Віцебскую вобласць. І мне, Ігар, дакладваць штотыднёва аб сітуацыі ў Віцебскай вобласці. Відаць, там забылі, што трэба працаваць. І ўсё чакаюць. Нейкая надзея ў іх, што прыйдзе нехта, грошы прынясе і яшчэ нечага, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Ты ведаеш нашы падыходы там. Павінна быць рэалізавана. Разам з Субоціным за гэта галавой адказваеш".
Звяртаючыся ў ходзе нарады да губернатара Аляксандра Субоціна, Прэзідэнт сказаў: "Хацелася б, каб вы прынялі новага памочніка. Але спакойнага жыцця вам не будзе. Вы ж разумееце, што я не ў ссылку адпраўляю Брыло. А для таго каб усё ж такі мы Віцебкую вобласць паставілі на ногі. Ён ведае, што рабіць. Але гэта мы асобна з ім будзем гаварыць пра яго работу. Але спакойнага жыцця там не будзе. І прамая сувязь у яго будзе з усімі тымі, з кім ён сёння працуе на роўных - міністры, члены ўрада. Хоць і вы чалавек там, які не з неба заліўся, прапрацаваў ва ўрадзе дастаткова часу".
Ігар Брыло нарадзіўся ў 1972 годзе ў Барысаве. Скончыў Віцебскую дзяржаўную акадэмію ветэрынарнай медыцыны і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт. Кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт.
У 1996-1998 гадах працаваў ветэрынарным урачом-эпізаатолагам Барысаўскай раённай станцыі па барацьбе з хваробамі жывёл, 1998-2002 гадах - вядучым ветэрынарным урачом Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі. У 2002-2004 гадах - ветэрынарны ўрач канвеернай лініі, начальнік вытворчай лабараторыі ААТ "Барысаўскі мясакамбінат", у 2004-2006 гадах - начальнік Барысаўскай гарадской ветэрынарнай станцыі - галоўны ветэрынарны ўрач горада Барысава, у 2006-2009 гадах - дырэктар РУСВП "Смалявіцкая бройлерная птушкафабрыка", першы намеснік дырэктара па вытворчасці РУП "Эксперыментальная база "Жодзіна". У 2009-2010 гадах - намеснік дырэктара рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства "Беларусьгандаль" Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях УП "Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў". У 2010-2011 гадах - дырэктар адкрытага акцыянернага таварыства "Барысаўская Аграпрамтэхніка", у 2011-2013 гадах - першы намеснік старшыні, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта.
У 2013 годзе назначаны намеснікам міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, а ў 2021-м - першым намеснікам міністра. З 2022 года па гэты час працаваў міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання.