Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Асаблівай увагай у гараджан заўсёды карыстаюцца рамесныя крамы. "Дажынкі-2024" не сталі выключэннем. На адной з такіх пляцовак спецыялісты Аршанскага дзяржаўнага аграрнага каледжа прапаноўвалі паспрабаваць усім жадаючым вітамінавы морс, які вельмі дарэчы ў восеньскі перыяд для кожнага з нас, а таксама набыць розныя гатункі «Фітача».
Выкладчыца ўстановы Наталля Жылінская распавяла, што травы, якія ўваходзяць у склад гарбаты, вырошчваюць самі навучэнцы: садзяць чабор, мяту, мелісу.
- Нядаўна набылі апарат, дзякуючы якому студэнты на практычных і лабараторных занятках вырабляюць сушку. Далей мы разам фарміруем комплексы "Фиточая". Сёння ў нас прадстаўлена 15 відаў. Асабліва прадукт запатрабаваны сярод тых, хто аддае перавагу здаровае харчаванне.
Факт: сярод цікавых збораў на прылаўку можна знайсці «боршч», у складзе якога сушаныя гародніна.