Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
У Беларусі намалочана
больш за 6 млн т збожжа новага ўраджаю, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на
афіцыйны Telegram-канал Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.
На раніцу 20 жніўня
збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 1,9
млн га, што складае 94 працэнты запланаванай плошчы.
Намалочана каля
6031,6 тыс. т збожжа. Па намалоце лідзіруе Мінская вобласць - больш за 1,5 млн
т збожжа, далей ідуць Брэсцкая вобласць - каля 1,2 млн т, Гродзенская - больш
за 1 млн т, у Магілёўскай намалочана 834,5 тыс. т, у Гомельскай - 753,5 тыс. т,
у Віцебскай - 741,8 тыс. т.
Дзяржзаказ па збожжы
выкананы на 85,5 працэнта, пастаўлена 710,6 тыс. т.