Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
У Бешанковічах прайшоў чэмпіянат па колцы дроў сярод прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале «Бешанковічы. Навіна. Зара».
За званне лепшых дрывасекаў змагаліся больш за 20 каманд.
Месцы ў камандным заліку размеркаваліся наступным чынам:
1 месца - Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама.
2 месца-Бешанковіцкі ўчастак Віцебскаблаўтатранса.
3 месца-зборная каманда аддзела прымусовага выканання і аддзялення Дэпартамента аховы МУС.
У асабістым заліку сярод жанчын:
1-Людміла Шавель-Берасцень (райсавет дэпутатаў).
2-Вольга Аўчыннікава (ГП "Палітаддзелецагра").
3-Марына Кутузава (участак электрасувязі.
У асабістым заліку сярод мужчын:
1-Сяргей Адамовіч (ЗАТ "АСБ-Агра наватар").
2-Аляксандр Ерашоў (райвыканкам).
3-Аляксандр Казак (РАУС).
Наколатыя дровы адправяцца ў Астроўна да адной са шматдзетных сем'яў.
Дарэчы, эстафету чэмпіянату Бешанковіцкі раён перадаў Віцебску.