У Віцебску парламентарыі Саюзнай дзяржавы абмяркоўваюць пытанні закупак і паставак у сельскай гаспадарцы
У Віцебску праходзіць сумеснае пасяджэнне камісій Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі па прамысловасці і гандлі і па аграрных пытаннях.
Парламентарыі сабраліся ў ВДУ ім. П. Машэрава, каб абмеркаваць пытанні стварэння роўных умоў фінансавання пры закупцы сельскагаспадарчай тэхнікі ў рамках Саюзнай дзяржавы, арганізацыю паставак беларускай і расійскай прадукцыі на рынкі дзвюх краін, перспектыўныя напрамкі навукова-тэхнічнай і вытворчай кааперацыі ў сферы сельскай гаспадаркі. У пасяджэнні ўдзельнічаюць прадстаўнікі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, зацікаўленых ведамстваў і прадпрыемстваў Беларусі і Расіі.
Падчас мерапрыемства нададуць увагу перспектывам супрацоўніцтва Віцебшчыны з расійскімі рэгіёнамі ў сферы аграпрамысловага комплексу і спажывецкага рынку.