Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
У Віцебску 16 верасня
ў выставачнай зале "Духаўскі круглік" адбудзецца прэзентацыя манаграфіі
гісторыкаў Аляксандра Косава і Дзяніса Юрчака "Беларусь у інтэграцыйных працэсах
на постсавецкай прасторы". Гэта стане часткай урачыстых мерапрыемстваў да
Дня народнага адзінства, паведамілі БЕЛТА ў Цэнтры культуры
"Віцебск".
Развіццё
інтэграцыйных працэсаў знаходзіцца ў цэнтры ўвагі розных даследчыкаў. Цяпер
гэта тэма стала прадметам спецыяльнага вывучэння многіх акадэмічных навуковых
устаноў, ВНУ і аналітычных структур шэрага краін. "Выкарыстоўваючы розныя
групы крыніц, аўтары комплексна падышлі да асвятлення ўдзелу Беларусі ў
інтэграцыйных працэсах на постсавецкай прасторы, запоўніўшы існуючы, нягледзячы
на вялікую колькасць публікацый, прабел у гэтай тэматыцы. Усіх, хто цікавіцца
гісторыяй і сучаснымі палітычнымі, сацыяльнымі працэсамі ў грамадстве,
запрашаем да адкрытага дыялогу з аўтарамі на прэзентацыі манаграфіі", -
адзначылі ў ЦК "Віцебск".
Пачатак прэзентацыі ў
16.30.
Аляксандр Косаў -
кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гісторыі і культурнай спадчыны
Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта П.М. Машэрава. Спецыяліст у галіне
міждзяржаўных адносін і знешняй палітыкі, аўтар 185 навуковых і
вучэбна-метадычных публікацый, выдадзеных у Беларусі, Расіі і Украіне.
Дзяніс Юрчак -
кандыдат гістарычных навук, дацэнт, галоўны спецыяліст упраўлення культуры
Віцебскага аблвыканкама. Вядомы як эксперт у беларуска-ўкраінскіх адносінах.
Аўтар 100 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый.