Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Траецкая царква Гасцініца г.Чашнікі Цэнтральная плошча горада Новалукомля
Траецкая царква

Навіны рэгіёну

22 красавіка 2024

Хто прадставіць наваполацкую моладзь на VII Усебеларускім народным сходзе?

Наваполацкую моладзь на VII Усебеларускім народным сходзе прадставіць намеснік дэкана механіка-тэхналагічнага факультэта Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. Еўфрасінні Полацкай, дацэнт, кандыдат тэхнічных навук Сяргей Партанка.
Дэпутат Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання, член Савета маладых вучоных пры Міністэрстве адукацыі і кіраўнік такой пры ВНУ, старшыня Маладзёжнага парламента пры гарадскім Савеце дэпутатаў. Сёлета ініцыяваны Саветамі маладых вучоных праект "Стварэнне прасторы "Саюз тэхнікі і творчасці" пад кіраўніцтвам Сяргея Партанкі трапіў у лік пераможцаў рэспубліканскага конкурсу маладзёжных ініцыятыў і атрымаў грант на рэалізацыю. Годам раней навапалачанін стаў лаўрэатам конкурсу "Лепшы малады вучоны СНД - 2023", прадставіўшы кампетэнтнаму журы свае распрацоўкі на тэму фізічнага мадэлявання рэжучых інструментаў з выкарыстаннем 3D-друку. У 2021 годзе таленавіты вучоны выйграў кітайска-беларускі маладзёжны конкурс навукова-даследчых і інавацыйных праектаў, пакінуўшы ззаду больш як 200 канкурсантаў. - Быць дэлегатам ВНС - адказная місія , - адзначыў Сяргей Парцянка . - Спадзяюся, актыўная грамадзянская пазіцыя, досвед працы і адукацыя дапамогуць паспяхова выконваць абавязкі дэлегата ВНС і годна прадстаўляць інтарэсы моладзі на самым высокім узроўні. Буду імкнуцца да таго, каб нашы дзеянні і рашэнні былі накіраваны на паляпшэнне якасці жыцця грамадзян, абарону іх правоў і свабод, развіццё эканомікі і адукацыі. Адкрыты да дыялогу, гатовы выслухаць і ўлічыць меркаванні сваіх калег, моладзі і ўсіх жыхароў Наваполацка і вобласці і несці адказнасць за рашэнні, якія я прымаю. Веру, што, працуючы разам, мы зробім нашу краіну яшчэ мацнейшай і паспяховай. Фота прадастаўлена ПДУ.
Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы