За аснову новага лагатыпа «Славянскага базару» возьмуць дызайн віцябчанкі
Лагатып XXXII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" будзе прадстаўлены ў лютым-сакавіку. Аб гэтым на цырымоніі ўзнагароджання пераможцы конкурсу на дызайн новага лагатыпа паведаміў генеральны дырэктар Цэнтра культуры "Віцебск", дырэктар фестывалю мастацтваў Глеб Лапіцкі.