Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Беларуская чыгунка назначыла 32 дадатковыя паязды ў перавозках паміж Беларуссю і Расіяй у дні навагодніх і калядных свят. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.
У мэтах павышэння якасці паслуг Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у дні навагодніх і калядных свят. Раней БЧ назначыла 12 дадатковых паяздоў у перавозках з Расійскай Федэрацыяй.
У дадатак да раней назначаных паяздоў у напрамку паміж Расіяй і Беларуссю ва ўзаемадзеянні з ААТ "Расійскія чыгункі" назначана яшчэ 20 дадатковых паяздоў на найбольш запатрабаваных у пасажыраў маршрутах: Масква - Мінск, Масква - Брэст, Санкт-Пецярбург - Мінск: нумар 249/250 - з Санкт-Пецярбурга ў Мінск 23, 26 снежня, 3 студзеня, з Мінска ў Санкт-Пецярбург 24, 27 снежня і 4 студзеня; нумар 295/296 - з Масквы ў Брэст 29 снежня і 3 студзеня, з Брэста ў Маскву 31 снежня і 5 студзеня; нумар 247/248 - з Масквы да Мінска 28, 30 снежня, 2, 6 і 8 студзеня, з Мінска ў Маскву 29, 31 снежня, а таксама 3, 7 і 9 студзеня.
Больш падрабязную інфармацыю пра час адпраўлення, маршрут руху дадатковых паяздоў можна атрымаць на афіцыйным інтэрнэт-сайце Беларускай чыгункі, у мабільным дадатку "БЧ.Мой поезд", а таксама па тэлефоне 105 кантакт-цэнтра.