Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Беларусь і Турцыя абмеркавалі супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе беларускага МЗС.
"Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Турцыі ў Беларусі Мустафой Азджанам, - расказалі ў знешнепалітычным ведамстве. - Бакі абмеркавалі шэраг актуальных пытанняў беларуска-турэцкага супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах".
Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, уключаючы рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых у час афіцыйнага візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Турцыю ў 2019 годзе.
Акрамя таго, адбыўся абмен думкамі адносна шырокага кола пытанняў міжнароднага парадку дня.