Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Беларускія спартсмены
прынялі ўдзел у цырымоніі адкрыцця Гульняў у Токіа, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Чарговасць выхаду
каманд на дарожкі стадыёна вызначалася па японскім алфавіце. Адкрылі шэсце
алімпійцы Грэцыі. За імі выйшла каманда бежанцаў. Беларусы прайшлі за камандай
Венесуэлы. Нагадаем, што ў Токіа выступяць 108 прадстаўнікоў нашай краіны ў 20
відах спорту. У ролі сцяганосцаў выступілі прадстаўніца стральбы з лука Ганна
Марусава і плывец Мікіта Цмыг. Наступнымі выйшлі спартсмены з Беліза.
Замкнула парад
шматлікая японская алімпійская дружына. Паводле даных арганізатараў, у парадзе
прымалі ўдзел больш за 6 тыс. атлетаў і трэнераў, 900 прадстаўнікоў СМІ і 1500
супрацоўнікаў тэлебачання.