"Беллегпрам" шые для Лукашэнкі касцюм з айчыннай ваўнянай тканіны
Ваўняны гарнітур з айчыннай тканіны можа з'явіцца ў гардэробе беларускага лідэра Аляксандра Лукашэнка. Аб гэтым расказалі ў эфіры тэлеканала СТВ , спасылаючыся на старшыню канцэрна "Беллегпрам" Таццяну Лугіну, паведамляе БЕЛТА.
Між тым кіраўнік дзяржавы не раз з'яўляўся на публіцы ў ільняным адзенні. І Прэзідэнт задае моду ў гэтым пытанні. Дарэчы, у сезоне-2024 плануюць адшыць больш як 50 тыс. мужчынскіх кашуль з лёну.