Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
"Пад прамым юрыдычным дзеяннем заходніх санкцый апынулася чвэрць беларускай эканомікі. Фактычна мы страцілі нашы традыцыйныя рынкі краін суседзяў. З улікам таго, што ўсе галіны так ці інакш пераплятаюцца, ёсць кумулятыўны эфект. Астатнія сектары эканомікі былі закрануты ўскосна. Разлік, вядома, быў зразумелы - пад такім санкцыйным ударам эканоміка павінна была пацярпець", - сказаў Раман Галоўчанка.
Ён дадаў: "Заходнія навуковыя прагназісты нам выпісвалі не менш як дваццаціпрацэнтны спад ВУП. Каб было зразумела: доля экспарту ў ВУП Беларусі - больш за 60 працэнтаў. Эканоміка характарызуецца высокай ступенню адкрытасці. З $76 млрд ВУП мінулага года $40 млрд гэта экспарт. Лічбы сведчаць аб высокай ступені адкрытасці і слабаабароненасці эканомікі перад знешнімі шокамі. Вядома, мы не маглі з гэтым змірыцца".
"У сціслыя тэрміны было выбудавана антыкрызіснае кіраванне эканомікай. На знешнім контуры галоўная ўвага была ўдзелена падтрымцы экспарцёраў, аднаўленню лагістыкі, сістэмы разлікаў. На ўнутрыкраінавым узроўні былі прыняты неабходныя рашэнні па забеспячэнні бесперабойнай работы прадпрыемстваў, максімальным і аператыўным імпартазамяшчэнні, строгім кантролі цэнаўтварэння. Мы адаптаваліся да новай рэальнасці за шэсць месяцаў. Са жніўня мінулага года ідзе аднаўленне эканомікі", - рэзюмаваў кіраўнік урада.