Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Сяргей Лукашэвіч ад імя міністра замежных спраў узнагародзіў юбілейным медалём "100 год дыпламатычнай службе Беларусі" ганаровага консула Беларусі ва Уругваі Себасцьяна Асіса Андрэюка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў беларускай дыпмісіі.
У цырымоніі прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, бразільскага і ўругвайскага істэблішменту.
"Бакамі асабліва адзначана важнасць пашырэння і росту іміджу Беларусі сярод уругвайскага грамадства, прадстаўнікоў дзелавых колаў, надання імпульсу беларуска-ўругвайскаму супрацоўніцтву пры садзейнічанні ганаровага консула", - адзначылі ў пасольстве.