Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
З 17 ліпеня грамадзяне
Беларусі маюць магчымасць праезду чыгункай у Калінінградскую вобласць, паведамілі
БЕЛТА ў прэс-цэнтры БЧ.
У адпаведнасці з
пастановай Саўміна ад 14 ліпеня 2021 года нумар 401 зняты абмежаванні па
перасячэнні дзяржграніцы Беларусі для едучых з краіны на тэрыторыю
Калінінградскай вобласці чыгуначным транспартам без перасадак у дарозе
грамадзян Беларусі, Расіі і іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або
часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі. Таксама для едучых з тэрыторыі
Калінінградскай вобласці без перасадак у дарозе грамадзян РФ, Беларусі і
іншаземцаў, якія маюць дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на
беларускай тэрыторыі.
БЧ звяртае ўвагу
пасажыраў, што ў адпаведнасці з дзеючымі правіламі для праезду з Беларусі ў
Калінінградскую вобласць (па тэрыторыі Літвы) беларускім грамадзянам неабходна
мець шэнгенскую візу.
Цяпер у перавозках з
Калінінградскай вобласцю па тэрыторыі Беларусі курсіруюць паязды нумар 30/29
Калінінград - Масква, нумар 80/79 Калінінград - Санкт-Пецярбург і нумар 360/359
Калінінград - Адлер. Ажыццяўленне праезду названымі паяздамі прадугледжана
толькі для грамадзян Беларусі і Расіі.
Пры знаходжанні на
чыгуначных вакзалах і ў паяздах неабходна выкарыстоўваць індывідуальныя сродкі
аховы органаў дыхання і антысептычныя сродкі.
У БЧ нагадваюць, што
з 10 ліпеня беларускія грамадзяне могуць уехаць на поездзе ў Расійскую
Федэрацыю толькі з адмоўным рэзультатам ПЛР-тэсту, зарэгістраваным з выкарыстаннем
мабільнага дадатку "Падарожнічаю без CОVID-19".
У адпаведнасці з
пастановай Саўміна нумар 401 прыбываючыя ў Беларусь грамадзяне дзяржаў - членаў
ЕАЭС (у тым ліку Расіі), якія дасягнулі шасцігадовага ўзросту, за выключэннем
маючых дазвол на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Беларусі,
таксама прадстаўляюць адмоўны рэзультат ПЛР-тэсту, зарэгістраваны з
выкарыстаннем мабільнага дадатку "Падарожнічаю без CОVID-19".
Больш падрабязную
інфармацыю аб графіку руху названых паяздоў, правілах і кошце праезду можна
атрымаць на сайце www.rw.by, у мабільным дадатку "БЧ. Мой поезд", а
таксама па тэлефоне кантакт-цэнтра БЧ 105.