Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі Траецкая царква
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля

Навіны рэспублікі

7 лютага 2022

Лукашэнка аб стварэнні суверэннай Беларусі: гэта - галоўнае, што маё пакаленне, не толькі я, зрабілі

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пасадзе кіраўніка дзяржавы ў першую чаргу адчувае сябе чалавекам, які разам з пакаленнем грамадзян ствараў першую ў гісторыі суверэнную беларускую дзяржаву. Аб гэтым ён заявіў у інтэрв'ю журналісту УДТРК, радыё- і тэлевядучаму Уладзіміру Салаўёву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

 

"Вы як сябе адчуваеце? Вы - Прэзідэнт Беларусі; вы - бацька беларускага народа; вы - стваральнік сучаснай беларускай дзяржавы; вы - дыктатар, ад волі якога залежыць жыццё кожнага беларуса? Вось вы ўнутрана сябе як бачыце?" - спытаў Уладзімір Салаўёў.

 

"Чалавекам. Я не стаў, не набыў тых якасцей, на шчасце. Я не лічу сябе Ства-раль-ні-кам", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

 

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ўдзельнічаў у стварэнні сучаснай беларускай дзяржавы не аднаасобна, а разам з іншымі калегамі, пакаленнем грамадзян краіны. "Я разам са сваімі калегамі, якія са мной працавалі ў розныя часы, стварыў гэту суверэнную незалежную дзяржаву ўпершыню ў гісторыі Беларусі. "Я так лічу. Гэта - галоўнае, што маё пакаленне, не толькі я, зрабілі", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.

 

"Гэта ваша дзецішча..." - падтрымаў гутарку Уладзімір Салаўёў.

 

"Гэта маё роднае. У мяне, акрамя гэтага, больш нічога няма", - адзначыў беларускі лідар.

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы