Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Беларускія прадукты харчавання сталі ў свеце не толькі брэндам, але і трэндам. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўшаноўвання аграрыяў у час фестывалю-кірмашу "Дажынкі-2024" у Мастах, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Суверэнная Беларусь моцна стаіць на нагах. Мы кардынальна змяніліся і шмат чаму навучыліся. Увесь свет ведае: калі хочаш купіць смачнае і якаснае - шукай з паметкай "Зроблена ў Беларусі". Нам удалося ў гэты тэхнагенны век захаваць высокія стандарты натуральных прадуктаў. У свеце яны сталі не толькі брэндам, але ўжо трэндам", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.