Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Цэнтральная плошча горада Новалукомля Траецкая царква Гасцініца г.Чашнікі
Цэнтральная плошча горада Новалукомля

Навіны рэспублікі

30 снежня 2024

Лукашэнка не выключае цікавасці амерыканцаў да куплі акцый "Паўночнага патоку"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка не выключае цікавасці амерыканцаў да куплі акцый "Паўночнага патоку". Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у інфармацыйным эфіры тэлеканала "Беларусь 1", паведамляе БЕЛТА.

"Еўропа нікуды не дзенецца: цяпер ідзе барацьба за рэсурсы, а тут рэсурсы проста так аддаюць. І пагаворваюць аб тым, што амерыканцы гатовы ўдзельнічаць у куплі акцый - хто б мог падумаць - "Паўночнага патоку". Я чуў, так гавораць. Не выключана. Калі ласка, няхай купляюць", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Як паведамлялася, на палях саміту ЕАЭС у Ленінградскай вобласці кіраўнік беларускай дзяржавы са спасылкай на Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна заявіў аб гатоўнасці Расіі пастаўляць у Германію газ.

"Вы пачытайце, што гаворыць, я так лічу, будучы канцлер ФРГ: "Мы не дзеці. Мы ведаем, што такое танны газ". Значыць, будуць купляць у Расіі танны газ. Гэта ж ідыёты толькі могуць гэтым не скарыстацца. Тым больш калі адна нітка газаправода (размова пра нітку газаправода "Паўночны паток", якая захавалася. - Заўвага БЕЛТА) - яны не паспелі яе ўзарваць там. Таму па гэтай нітцы 25 млрд кубоў Расія (можа паставіць. - Заўвага БЕЛТА)", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Восенню амерыканскія СМІ паведамлялі, што амерыканскі інвестар Стывен Лінч, які 20 гадоў займаўся бізнесам у Расіі, звярнуўся да ўрада ЗША з просьбай выдаць яму ліцэнзію на ўдзел у таргах, калі трубаправод "Паўночны паток - 2" выставяць на аўкцыён.

Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы