Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Цэнтральная плошча горада Новалукомля Траецкая царква Гасцініца г.Чашнікі
Цэнтральная плошча горада Новалукомля

Навіны рэспублікі

1 чэрвеня 2023

Лукашэнка падпісаў указ "Аб садоўніцкіх таварыствах"


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ нумар 155 "Аб садоўніцкіх таварыствах", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Дакумент накіраваны на ўстараненне прабелаў і супярэчнасцей у заканадаўстве, якія назбіраліся з улікам практыкі дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў, спрашчэнне вырашэння многіх пытанняў, што датычацца іх унутранай арганізацыі, удасканаленне падыходаў да знешняга кіравання таварыствамі, стварэнне ўмоў для развіцця іх інфраструктуры, навядзенне парадку на тэрыторыях.

Указам уводзіцца магчымасць перадачы на баланс дзяржаўных энергазабеспячальных арганізацый высакавольтных электрасетак таварыстваў па фактычным стане незалежна ад тэрміну іх уводу ў эксплуатацыю.

Прадугледжваецца таксама парадак перадачы ўнутраных сетак з далейшым заключэннем прамых дагавораў электразабеспячэння з грамадзянамі - членамі таварыстваў. Такая перадача будзе ажыццяўляцца пры ўмове знаходжання электрасетак у тэхнічна спраўным стане і ўстаноўкі (наяўнасці) вынасных прыбораў уліку расходу электраэнергіі.

Прыём у дзяржаўную ўласнасць электрычных сетак таварыстваў дасць магчымасць забяспечыць іх надзейную і бяспечную эксплуатацыю за кошт якаснага абслугоўвання спецыялізаванымі арганізацыямі, а члены таварыстваў змогуць прымяняць тарыф на спажываемую электраэнергію як для жыллёвага фонду.

З улікам практыкі правапрымянення, а таксама меркавання грамадзян зменены падыходы да фарміравання памераў членскіх узносаў. Існуючыя нормы аб іх спагнанні незалежна ад памераў зямельных участкаў скарэкціраваны. Указам прадастаўлена права агульным сходам садоўніцкіх таварыстваў самастойна прымаць рашэнні па гэтых пытаннях.

Зыходзячы з запытаў на месцах і зваротаў грамадзян, а таксама грамадскага меркавання аб павышэнні ролі дзяржавы ў сферы кантролю за дзейнасцю садоўніцкіх таварыстваў, указам мясцовыя органы ўлады надзяляюцца правам назначаць старшыню праўлення таварыства ў выпадку яго працяглай адсутнасці, а таксама асобнымі паўнамоцтвамі па бягучым кіраванні таварыствамі (напрыклад, патрабаваць правядзення пазачарговага агульнага сходу).

Для садоўніцкіх таварыстваў уводзіцца магчымасць атрымліваць у мясцовым выканкаме (на бязвыплатнай аснове) інфармацыю аб адабранні і прадастаўленні зямельных участкаў, аб дзяржаўнай рэгістрацыі пераходу правоў на зямельныя ўчасткі або долей у праве на іх. Гэта будзе садзейнічаць вядзенню актуальнага ўліку членаў таварыстваў, рэалізацыі іх правоў і абавязкаў, выкананню правіл унутранага распарадку, статута таварыства, выплаце ўзносаў, зямельнага падатку, падатку на нерухомую маёмасць і да т.п.

Акрамя таго, дакументам вызначаны парадак прыняцця членамі таварыства рашэння аб уключэнні яго тэрыторыі ў мяжу населенага пункта або ўтварэння на яго базе населенага пункта.

Урэгуляваны пытанні, звязаныя з паступленнем у камунальную ўласнасць безгаспадарных садовых домікаў, а таксама адлюстраваны асаблівасці адчужэння садовых домікаў (долей у праве на іх), прызнаных безгаспадарнымі або вымарачнай спадчынай. Таксама ўрэгуляваны пытанні членства ў таварыствах асоб, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі долевай уласнасці, пажыццёвага валодання або арэнды зямельнага ўчастка (у выпадку атрымання ў спадчыну або пераходу правоў на зямельны ўчастак у долях).

Указам уведзена магчымасць прыцягнення аўдытарскай арганізацыі або аўдытара для ўнутранага кантролю за дзейнасцю таварыства. Пашыраны і канкрэтызаваны пералік дакументаў, з якімі могуць знаёміцца члены таварыства (са статутам, каштарысамі даходаў і расходаў, справаздачамі старшыні праўлення і рэвізійнай камісіі, пратаколамі агульных сходаў (сходаў упаўнаважаных), іншымі дакументамі таварыства).

Устаноўлены дадатковыя меры для навядзення парадку на тэрыторыі таварыстваў (у прыватнасці, правядзенне інвентарызацыі ўчасткаў не радзей за адзін раз у тры гады).

Указ уступае ў сілу праз шэсць месяцаў пасля яго афіцыйнага апублікавання. Указ ад 28 студзеня 2008 года нумар 50 "Аб мерах па ўпарадкаванні дзейнасці садоўніцкіх таварыстваў", які рэгламентуе цяпер гэтыя пытанні, адпаведна, прызнаецца страціўшым сілу.
Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы