Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка памілаваў 23 чалавек, якія ўчынілі злачынствы экстрэмісцкай накіраванасці. Кіраўнік дзяржавы падпісаў адпаведны ўказ, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Усе яны напісалі прашэнні аб памілаванні, прызналі сваю віну і раскаяліся. Гэта тры жанчыны і 20 мужчын. Сярод памілаваных 13 чалавек старэйшых за 50 гадоў, 14 маюць хранічныя захворванні, у 12 ёсць дзеці, у тым ліку адзін - шматдзетны бацька.
Гэта рашэнне прынята зыходзячы з прынцыпаў гуманізму. Памілаваным прадастаўляецца шанц вярнуцца да нармальнага жыцця. Міністэрства ўнутраных спраў забяспечыць кантроль за іх правапаслухмянымі паводзінамі.