Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля Цэнтральная плошча горада Новалукомля Траецкая царква
Святкаванне 50-годдзя г.Новалукомля

Навіны рэспублікі

25 студзеня 2022

Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў вырастуць з 1 лютага

 З 1 лютага ў Беларусі павялічваюцца памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

 

Памер дапамогі на першае дзіця складзе Br539,56, на другое і наступных дзяцей - Br616,64, на дзіця-інваліда - Br693,72.

 

Памеры дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў пералічваюцца двойчы ў год: з 1 лютага і 1 жніўня. Адпаведна новыя сумы дапамогі будуць дзейнічаць па 31 ліпеня ўключна.

 

"Тэмп росту памераў дапамогі з лютага складзе 108,8 працэнта ў параўнанні са студзенем бягучага года і 114,1 працэнта - з лютым 2021-га", - адзначылі ў Мінпрацы і сацабароны.

 

У ведамстве дадалі, што ў 2022 годзе на выплату дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да 3 гадоў запланавана Br1,7 млрд.

 

Памер гэтай дапамогі залежыць ад сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў у рэспубліцы за квартал: на першае дзіця - 35 працэнтаў сумы, на другое і наступных дзяцей - 40 працэнтаў, на дзіця-інваліда незалежна ад чарговасці яго нараджэння - 45 працэнтаў.

 

Сярэднямесячная зарплата за IV квартал 2021 года, памер якой прымяняўся для вылічэння гэтай дапамогі, склала Br1541,6


Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы