Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Беларусь уваходзіць у элітны пул краін з развітой навукай, тут створаны ўсе магчымасці для маладых вучоных. Аб гэтым заявіла першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля Пяткевіч у час Фестывалю навукі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Калі бачыш столькі маладых асоб, якія прадстаўляюць свае навуковыя распрацоўкі, і столькі моладзі сярод наведвальнікаў, становіцца відавочным, што ў краіны ёсць будучыня, і яна вельмі светлая і прагрэсіўная. Прэзідэнт у свой час адстаяў захаванне ўсіх навуковых школ, стварыў шэраг новых школ. І сёння мы ганарымся тым, што наша кампактная рэспубліка ўваходзіць у элітны пул краін, якія займаюцца ядзернымі распрацоўкамі, космасам, вывучэннем Антарктыкі і г.д. Гэтага хочуць многія развітыя краіны і не могуць, а ў нас ёсць не проста зачын, а сур'ёзная работа, і маладым вучоным ёсць куды прыходзіць", - сказала Наталля Пяткевіч.
"Хачу звярнуцца да ўсіх маладых людзей: прыходзьце ў навуку. Сёння без гэтага нікуды. Краіна дала столькі магчымасцей, і паверце, любое ваша пачынанне будзе ацэнена і ваш уклад дасць і вам развіццё, і нашай краіне. Дзякуй усім, хто ўжо ступіў на гэты шлях, і запрашаю далучыцца", - дадала першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.
У рамках Фестывалю навукі праходзіць і выстаўка-конкурс "100 інавацый маладых вучоных", на якой будуць прадстаўлены актуальныя распрацоўкі маладых вучоных у шасці напрамках. У ходзе мерапрыемства камісія вызначыць і ўзнагародзіць самыя перспектыўныя праекты.
Галоўнымі пляцоўкамі Фестывалю навукі ў гэтым годзе сталі "Космас", "Медыцына", "Інтэлектуальныя тэхналогіі", "Экалогія", "Смак навукі" і "Лабараторыя". Так, пляцоўка "Космас" зацікавіць наведвальнікаў серыяй лекцый пра касмічныя аб'екты, іх даследаванне, тэлескопы і спадарожнікі. Таксама тут кожны зможа адкрыць у сабе інжынера і сабраць уласны касмічны спадарожнік. На пляцоўцы "Медыцына" пагавораць пра стаматалогію, анкалогію, хваробы крыві, стварэнне вакцын і лякарстваў.
А на пляцоўцы ATOM TEAM, арганізаванай Інфармацыйным цэнтрам па атамнай энергіі Мінска пры падтрымцы інжынірынгавага дывізіёна дзяржкарпарацыі "Расатам", можна даведацца аб прарыўных даследаваннях і распрацоўках у галіне выкарыстання энергіі мірнага атама.
Міністэрства адукацыі Беларусі знаёміць наведвальнікаў з дасягненнямі вузаўскай навукі і новымі спецыяльнасцямі на пляцоўцы "Універсітэт будучыні", дзе сабрана больш за 20 вядучых навучальных устаноў краіны.
У фестывалі прымуць удзел прадстаўнікі Расіі: навукова-пазнавальны цэнтр "Запаведнае пасольства" парку "Зараддзе" з самастойнай пляцоўкай, а таксама больш за 20 удзельнікаў у рамках пляцоўкі Усерасійскага фестывалю "НАВУКА 0+" з 10 тэматычнымі блокамі і навукова-папулярным лекторыем.