Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Намінальная налічаная
сярэдняя заработная плата работнікаў Беларусі ў маі 2021 года склала Br1419,6,
паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.
У красавіку гэтага
года сярэдняя заработная плата работнікаў была Br1398,2, у сакавіку - Br1384,7.
Пры гэтым трэба ўлічваць, што даныя прыводзяцца да выліку падаходнага падатку
(13 працэнтаў) і абавязковых страхавых узносаў у Фонд сацабароны (1 працэнт з
зарплат работнікаў).
Сярод рэгіёнаў
традыцыйна лідзіруе сталіца: сярэдняя зарплата мінчан у маі дасягнула Br2053,4
(тэмп росту рэальнай зарплаты да мая мінулага года - 105,1 працэнта). У Мінскай
вобласці сярэдняя зарплата склала Br1423,1 (105,7 працэнта), Гомельскай -
Br1246,5 (106,4 працэнта), Гродзенскай - Br1203,6 (106,7 працэнта), Віцебскай -
Br1182,3 (103 працэнты), Брэсцкай - Br1176,6 (104,4 працэнта), Магілёўскай -
Br1140,5 (104,9 працэнта).
У цэлым па краіне
рэальная заработная плата (разлічаная з улікам росту спажывецкіх цэн на тавары
і паслугі) у маі гэтага года ў параўнанні з маем 2020-га ўзрасла на 5,3
працэнта.
Больш за ўсё
атрымлівалі работнікі такіх сфер, як інфармацыйныя тэхналогіі і дзейнасць у
галіне інфармацыйнага абслугоўвання (Br6812,3), дапаможная дзейнасць у сферы
фінансавых паслуг і страхавання (Br3871,9), Вытворчасць хімічных прадуктаў
(Br2804,9), дзейнасць паветранага транспарту (Br2753,7, у тым ліку грузавога -
Br2782,6), вытворчасць камп'ютараў і перыферыйнага абсталявання (Br2652,5),
горназдабыўная прамысловасць (Br2382,2), вытворчасць коксу і прадуктаў
нафтаперапрацоўкі (Br2275,2).
Менш за ўсё налічана
работнікам цырульняў і салонаў прыгажосці (Br679,6), бібліятэк, архіваў, музеяў
і іншых устаноў у галіне культуры (Br762,1), работнікам сферы творчай дзейнасці
і забаў (Br764,9), тым, хто займаецца доглядам у спецыялізаваных установах і
прадастаўленнем сацыяльных паслуг (Br784).