Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
У Беларусі па стане
на 1 ліпеня 2021 года паслугі электрасувязі аказваюць 190 аператараў,
паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінсувязі.
У выніку выканання
мерапрыемстваў па будаўніцтве і мадэрнізацыі сетак электрасувязі былі дасягнуты
наступныя вынікі: колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў
інтэрнэт склала 3,273 млн, абанентаў IP-тэлебачання - 2,34 млн, абанентаў,
падключаных да мультысэрвіснай IMS-платформы, - 3,67 млн. Колькасць абанентаў,
падключаных па тэхналогіі GPON, узрасла на 47,2 тыс. і налічвае 2,79 млн.
Шырыня знешняга
канала для доступу ў інтэрнэт павялічылася з пачатку года на 277 Гбіт/с і
склала 2160 Гбіт/с.
Колькасць абанентаў
сотавай рухомай электрасувязі па выніках першага паўгоддзя налічвае 11,696 млн.
"Паслугамі
сотавай рухомай электрасувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 99,3 працэнта
тэрыторыі Беларусі, а трэцяга пакалення (3G) - на 98,4 працэнта, - адзначылі ў
прэс-службе. - Ахоп насельніцтва і тэрыторыі краіны паслугамі сотавай рухомай
электрасувязі па тэхналогіі LTE павялічыўся і на 1 ліпеня 2021 года склаў 95
працэнтаў і 58,6 працэнта адпаведна".