Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
У ходзе сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні прасоўвання беларускай прадукцыі з высокай дабаўленай вартасцю на тэрыторыю КНР і правялі ўрачыстую цырымонію ўключэння Беларусі ў праект "Платформа ІКАК для лепшых замежных прадуктаў". Акрамя таго, дасягнута дамоўленасць аб правядзенні анлайн-сустрэчы з удзелам ІКАК, ААТ "Агенцтва знешнеэканамічнай дзейнасці" і лагістычнымі кампаніямі Беларусі для абмеркавання далейшага супрацоўніцтва і падпісання адпаведнага мемарандума.
Кітайская асацыяцыя эканамічных саветнікаў створана 1 жніўня 2018 года. Асноўныя напрамкі яе дзейнасці - актыўнае садзейнічанне дзелавому супрацоўніцтву і культурнаму абмену паміж Кітаем і міжнароднай супольнасцю, стратэгічнае развіццё ў рамках ініцыятывы "Пояс і шлях", дзелавыя стасункі з дыпмісіямі, акрэдытаванымі ў Кітаі, у такіх галінах, як гандаль, інвестыцыі, навукова-тэхнічнае развіццё, ахова навакольнага асяроддзя, эканоміка і культура.