Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Аграрыі рэспублікі, паводле апошніх актуальных даных, ва ўсіх катэгорыях гаспадарак намалацілі 10,0299 млн т збожжа з улікам рапсу, расказалі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
У лідарах па намалоце - работнікі АПК цэнтральнага рэгіёна краіны. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,7471 млн т, Гродзенская - 2,2619 млн т, Брэсцкая - 2,0754 млн т, Магілёўская - 1,1047 млн т, Гомельская - 980,7 тыс. т, Віцебская - 860,2 тыс. т.
Актыўнымі тэмпамі прадаўжаецца ўборка іншых сельгаскультур. У прыватнасці, уборка цукровых буракоў завершана на 72,8 працэнта, убрана 75,7 тыс. га. Работнікі аграпрамысловага комплексу рэспублікі накапалі амаль 3,6 млн т цукровага караняплода, сярэдняя ўраджайнасць па краіне сфарміравана на ўзроўні 475 ц/га.
Нараўне з уборкай ураджаю прадаўжаюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана больш як 9,26 млн т кармавых адзінак (94,4 працэнта да плана).