Турызм
У кожнага чалавека ёсць свой родны, блізкі сэрцу куток. Але бываюць і такія месцы, дзе любы чалавек, далёкі госць адчувае сябе як дома. Такая наша Чашніччына - дзіўны па прыгажосці край, дзе сама прырода дапамагае вылечыць душу і цела.
Дзіўная і цудоўная прырода Чашніцкага краю. Звілістыя стужкі рэк, блакітныя акенцы азёр, крыніцы з чыстай і прахалоднай вадой, светлыя бярозавыя гаі, бары, у якіх высокія дрэвы размаўляюць з небам.
На гэтай зямлі і дагэтуль чутны шумы гістарычных вятроў. Тут курганы, гарадзішчы, былыя сядзібы, руіны культавых збудаванняў, абеліскі захоўваюць свае легенды, успаміны аб мінулым.
Лясамі ў Чашніцкім раёне занята 24 працэнты тэрыторыі. Большая частка лясоў (60% - хваёвыя, 10% - ліставыя, астатнія - змешаныя), дзе прывольна жывецца такім відам дзікіх жывёл, як воўк, рысь, ліса, янотападобны сабака, бабёр, лось, казуля, заяц-бяляк, заяц-русак , куніца, вавёрка, тхор і інш.
Праз раён працякаюць рэкі Ула, Усвейка, Лукомка, Свячанка, Хоцінка, Байна, Эса, Поўдня. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 70 водных аб'ектаў агульнай плошчай 62,6 кв. Самае буйное возера Лукомскае (36,7 кв.км.). Найбольшая глыбіня 11,5 метра, другое па велічыні возера Жарэнскае. Яго плошча 8, 74 кв.км.
На тэрыторыі раёна ёсць 44 археалагічныя і гісторыка-культурныя помнікі, у тым ліку 16 - рэспубліканскага значэння, 4 экалагічныя заказнікі, дзе растуць расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу РБ.
Чашніцкі раён размешчаны на поўдні Віцебскай вобласці і займае плошчу 1,5 тысячы квадратных кіламетраў. Мяжуе з Бешанковіцкім, Лепельскім, Сенненскім раёнамі Віцебскай вобласці і Крупскім і Барысаўскім раёнамі Мінскай вобласці.
Па тэрыторыі раёна праходзяць аўтатрасы: Бачэйкава - Бобр - Бабруйск і Орша - Лепель (а таксама чыгуначная галіна аналагічнага напрамкі).
Аддаленасць райцэнтра ад Віцебска - 95 км, ад Мінска - 188 км.
На тэрыторыі раёна размешчаны 2 гарады: Чашнікі і Новалукомль.
Установа «Раённы фізкультурна-спартыўны клуб «Скіна»
Аказвае платныя турысцка-экскурсійныя паслугі ў галіне турызму:
211149, Віцебская вобл., г. Чашнікі, вул. Савецкая, 71
Дырэктар
Цыбульскі Віталь Уладзіміравіч
тэл./факс 6 00 64
E-mail: skina2008@mail.ru
Рэжым працы:
панядзелак-пятніца з 8 00 да 13 00, з 14 00 да 17 00