Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44
Е-mail: chashrik@vitobl.by
Факс: 8 (02133) 3-51-75Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82
Герб заснаваны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 36 ад 20 студзеня 2006 г.
Апісанне герба:
У чырвоным полі іспанскага шчыта срэбная крэпасць на трох зялёных горках, над ёй герб "Радван" - залатая царкоўная харугва з трыма канцамі, над якой размешчаны залаты крыж.
Аўтары герба г.Чашнікі пры яго стварэнні, відаць, зыходзілі з ландшафтных асаблівасцей горада і яго гісторыі. У XVI ст. Чашнікі ўваходзілі ў Полацкае ваяводства Вялікага княства Літоўскага і паслядоўна належалі князям Лукомскім, Кішкам, Сапегам, Патоцкім, Валадковічам. Па загадзе Івана IV Грознага на правым беразе Улы быў узведзены ўмацаваны замак.
Існуе некалькі версій паходжання назвы горада. «Чашнік» – у Вялікім княстве Літоўскім прадстаўнік княжацкай адміністрацыі, у абавязкі якога ўваходзіла наліваць вялікаму князю напоі ў посуд, чашы, якія падносілі падчашы. Такім чынам, архітэктурнае збудаванне ў гербе – гэта стылізаваная выява крэпасці, замка, княжага двара, пры якім была пасада чашніка і падчашага. Крэпасць стаіць на трох узгорках зялёнага колеру, сярэдні з якіх - ніжэй за іншых Падобнай канфігурацыяй ускрайка ў гербе яго аўтары імкнуліся перадаць месцазнаходжанне горада, які знаходзіцца ў нізіне, як бы «ў чары», адносна паверхні Лукомскага возера.
Аднак выява нейкага абстрактнага будынка, на думку яго аўтараў, мала поўна перадавала канкрэтныя роды, якія валодалі гэтым мястэчкам. Для гэтага быў ужыты распаўсюджаны метад складання гербаў, а менавіта - размяшчэнне ў полі шчыта шляхецкага герба.
"Радван" - радавы герб Валадковічаў, якія валодалі мястэчкам Чашнікі значны час, пачынаючы з 1774 г. Яго прадстаўнікі ўнеслі пэўны ўклад у развіццё эканомікі Чашнік. У прыватнасці, пры іх была пабудавана папяровая фабрыка "Скіна", пазней - папяровая фабрыка "Чырвоная зорка".
Аўтары герба: В.У.Караблін - інжынер-канструктар вытворча-тэхнічнага аддзела філіяла ордэна "Знак пашаны" Лукомскай ДРЭС Віцебскага РУП "Электраэнергетыка" (Вітгебскэнерга) і С.М. Мяфодзьеў - старшы пажарны аварыйна-выратавальнай часці №2 на аб'ектах Лукомскай ДРЭС.