Рус
En
Бел

Адрас: 211149, горад Чашнікі, вул. Савецкая, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3-51-75

Тэлефон: 8 (02133) 3-51-82

Траецкая царква Цэнтральная плошча горада Новалукомля Гасцініца г.Чашнікі
Траецкая царква
Галоўная Эканоміка Сельская гаспадарка

Сельская гаспадарка

Аграпрамысловы комплекс раёна прадстаўлены 4 сельскагаспадарчымі вытворчымі кааператывамі, 5 камунальнымі ўнітарнымі сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, адкрытымі акцыянернымі таварыствамі "Чашніцкі аграсэрвіс», свінагадоўчым комплексам “Зара”, прадпрыемствам па першаснай дапрацоўкі і ачыстцы насення “Насенне”.

Агульная зямельная плошча раёна складае 74 520 гектар, з іх 56 763 займаюць сельскагаспадарчыя ўгоддзі, у тым ліку 29 838 гектараў раллі, 26 812 гектараў лугавых угоддзяў.

Працаўнікі аграпрамысловага комплексу раёна стабільна дабіваюцца высокіх вытворчых паказчыкаў.

За кошт удасканалення структуры пасяўных плошчаў, ажыццяўлення шэрагу мерапрыемстваў, накіраваных на павышэнне прадуктыўнасці кармавых угоддзяў, штогод павялічваецца аб'ём нарыхтоўкі травяных кармоў. Збалансаванасць рацыёнаў, шырокае прымяненне новых тэхналогій кармлення дазваляе значна павялічыць прадуктыўнасць жывёлы.

У адпаведнасці з рэспубліканскай праграмай абсталявання сельскагаспадарчай вытворчасці штогод набываецца больш за 100 адзінак новай тэхнікі, уводзяцца ў эксплуатацыю новыя комплексы.

У адпаведнасці з Дзяржаўнай праграмай адраджэння і развіцця вёскі ўведзена ў эксплуатацыю 8 аграгарадкоў. У раёне распрацавана праграма, накіраваная на забеспячэнне ўсіх неабходных умоў па прыцягненню маладых спецыялістаў для работы ў аграпрамысловым комплексе, павышэнню прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў і рабочых.


Апытанне
Што, на ваш погляд, патрабуецца для паляпшэння якасці абслугоўвання ў службе "адно акно"?
Інтэрнет-рэсурсы