Аб будаўніцтве жылля Жыллёвае будаўніцтва з'яўляецца адным з прыярытэтных напрамкаў сацыяльнай палітыкі Чашніцкага раёна. Асноўнай мэтай развіцця жыллёвага будаўніцтва з'яўляецца комплекснае рашэнне праблем, якое забяспечвае даступнасць жылля шырокім слаям насельніцтва і стварэнне спрыяльных умоў для паляпшэння якасці асяроддзя пражывання. У цяперашні час горада Чашнікі і Новалукомль развіваюцца на аснове генеральных планаў.Стратэгія ўстойлівага развіцця жыллёвай сферы прадугледжвае стварэнне камфортнага, даўгавечнага, эканамічнага па змесце і абслугоўванні жыллёвага фонду, здольнага задавальняць жыллёвыя патрэбы цяперашняга і будучых пакаленняў грамадзян, і забяспечыць умовы даступнасці набыцця жылля для ўсіх слаёў насельніцтва.У 2021 годзе ў Чашніцкім раёне запланавана ўвесці ў эксплуатацыю 2150 кв. м. жылля, у тым ліку:2150 кв. м за кошт індывідуальных жылых дамоў і прыступіць да будаўніцтва 40-кватэрнага жылога дома ў г.Чашнікі, па вул.За дзесяць месяцаў бягучага года ўведзена ў эксплуатацыю 2234 кв.м. жылля.Для грамадзян з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 1504 кв. м.Агульны аб'ём будаўніча - мантажных работ па раёне за 2021 год за студзень-лістапад 2021 г. склаў-16660 тыс.рублёў.У кастрычніку 2021 г.пачата ўзвядзенне 40 – кватэрнага жылога дома ў г. Чашнікі, па вул. Ленінская. Увод у эксплуатацыю шматкватэрнага жылога дома запланаваны на 2022 год.Інфармацыйны ліст "Аб фактах вытворчага траўматызму ў арганізацыях будаунічай галіны, размешчаных на тэрыторыі Віцебскай вобласці за студзень-красавік 2021 года"