Рус
En
Бел

Адрес: 211149, город Чашники, ул. Советская, 44

Е-mail: chashrik@vitobl.by

Факс: 8 (02133) 3 51 75

Телефон: 8 (02133) 3 51 82

Камень установленный в честь 500-летия г.Чашники Троицкая церковь Лукомльское озеро деревня Варки Празднование 50-летия г.Новолукомля ОАО "Завод керамзитового гравия г. Новолукомль" Центральная площадь г. Новолукомля Лукомльская ГРЭС ГУ "Территориальный центр социального обслуживания населения Чашникского района"
Камень установленный в честь 500-летия г.Чашники

Новости района

24 февраля 2022

Паважаныя жыхары Чашніччыны!
27 лютага 2022 года у Беларусі адбудзецца важнейшая грамадска-палітычная падзея - рэспубліканскі рэферэндум па пытанні ўнясення змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь  
 

Вядома, гэта вельмі значная падзея для нашай краіны, якая вызначае напрамкі яе далейшага развіцця.
Кожнае грамадства праз адпаведны перыяд праходзіць па шляху важных змяненняў. Дзеючая Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята ў 1994 годзе. Таму зразумела, што наступіў час змянення гэтага дакумента, асабліва ў перыяд пагроз і рызык, якія існуюць вакол нас. 
Прыняцце новай Канстытуцыі асабліва важнае для кожнага жыхара краіны, таму што мы павінны рухацца наперад. Рэспубліка Беларусь прайшла нялёгкі шлях, на яе долю выпала шмат пакут. Незагойнай ранай на сэрцы Беларусі сталі падзеі Вялікай Айчынай вайны, калі нашы дзяды і прадзеды цаной сваіх жыццяў адстойвалі мір і свабоду на роднай зямлі. Нялёгкім для нашай краіны быў і час пасля распаду Савецкага Саюза, калі было патрэбна адраджаць дзейнасць арганізацый, прадпрыемстваў, нарошчваць тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі. Аднак мы выстаялі, пераадолелі ўсе нялёгкія выпрабаванні і зараз ідзём па верным шляху развіцця.
Рэспубліка Беларусь ужо прайшла адпаведны этап - станаўлення незалежнай дзяржавы, які быў самым складаным. У цяперашні час краіна праходзіць другі, не менш значны этап - далейшага развіцця. Таму тыя змяненні, якія прапануюцца новай Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, - павелічэнне правоў Парламента, правоў Савета Міністраў, а таксама заканадаўчай, праваахоўнай і іншых органаў улады, неабходны для далейшага ўдасканалення і развіцця краіны. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - гэта вельмі важны дакумент, які неабходна разгледзіць усім грамадзянам краіны, у тым ліку жыхарам Чашніччыны.
Асабіста я правёў сустрэчы ў многіх працоўных калектывах. Размаўляючы з людзьмі, я ўпэўніўся ў тым, што яны свядома і з вялікай адказнасцю падыходзяць да змяненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Людзі разумеюць вялікую адказнасць напярэдадні важнай падзеі, тое, што ад іх выбару залежыць далейшы лёс краіны.
Я шчыра заклікаю ўсіх жыхароў выбарчай акругі наведаць участкі для галасавання. Такім чынам мы клапоцімся пра далейшы лёс роднай краіны, вызначаем напрамкі яе далейшага развіцця. Менавіта ад нас саміх залежыць, па якім шляху Беларусь будзе ісці далей і што стане галоўным прыярытэтам нашай дзяржавы.

Заклікаю ўсіх жыхароў Лепельшчыны наведаць участкі для галасавання і тым самым праявіць свае адказнасць, разважлівасць і імкненне зрабіць краіну квітнеючай дзяржавай.

Нагадаем, што датэрміновае галасаванне на выбарчых участках будзе праходзіць па 26 лютага бягучага года ўключна з 10 да 14 і з 16 да 19 гадзін. 

27 лютага - гэта асноўны дзень галасавання. Участкі для галасавання будуць працаваць з 8 да 20 гадзін.

Ігар Мартынаў,
дэпутат Палаты
прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу
Рэспублікі Беларусь
Опрос
Что, на Ваш взгляд, требуется для улучшения качества обслуживания в службе "одно окно"?
Интернет-ресурсы