12-13 чэрвеня на Чашніччыне адбудзецца навукова-практычная канферэнцыя “Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна”

Навукова-практычная канферэнцыя “Чашніцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна” адбудзецца 12-13 чэрвеня. Яе ўдзельнікі – навукоўцы са сталіцы і Віцебскага рэгіёна – плануюць наведаць аграгарадкі Лукомль,Чарэя, вёску Белая Царква, Лукомльскую ГРЭС, музей Іванскай СШ “Гісторыя Іванскага краю”.

У Навалукомльскім палацы культуры адбудзецца круглы стол “Культурная спадчына Чашніцкага краю”. У цэнтры ўвагі будуць колішнія сядзібы,траецкі абрад Розгары, мікратапонімы і іншыя тэмы.

У Сярэдняй школе № 4 г. Чашнікі будуць працаваць 3 секцыі: “Чашніччына ад старажытнасці да 1917 года”, “Чашніцкі край ад 1917 года да сучаснасці”, “Звязаныя лёсам з Чашніччынай” .

Уваход на канферэнцыю слухачоў вольны.