Чашніцкае раённае радыё запускае новы праект "Вялікая малая радзіма"
Год малой радзімы
Калі малая радзіма займае вялікае месца ў сэрцы – Чашніцкае раённае радыё запускае новы праект “Вялікая малая радзіма”.
Маленькая кропка на карце страны можа мець вялікае значэнне для тых, хто нарадзіўся тут, бярэ адсюль свае карані, менавіта з гэтым кутком звязвае свае самыя добрыя ўспаміны і адчуванні. Па-сапраўднаму блізкія і дарагія сэрцу – тыя запаветныя закуткі, якія ўздоўж і ўпоперак збегаў у дзяцінстве. А калі чуеш слова дом, перш за ўсё ўяўляешь сабе бацькоўскую хату.
Мы не толькі раскажам, але і пакажам ва ўсёй яе непаўторнай прыгажосці нашу малую радзіму. На працягу года мы будзем прадстаўляць вашай увазе фільмы пра розныя куткі Чашніччны, яе жыхароў, знакамітых землякоў і шмат ішага. Цыкл відэасюжэтаў пра наш раён адкрывае фільм пра Чашнікі. У ім мы пастараліся передаць не толькі захапляльнасць гэтага невялікага гарадка, але і сваю любоў да яго. Пабачыць яго можна на сайце раённага радыё http://www.radiochashniki.by/, а таксама на нашым YouTube канале.
Калі вы хочаце рассказать пра сваю малую радзіму, яе цікавую гісторыю, людзей, якія жывуць тут, телефануйце нам - 6-14-03, альбо пішыце на электронную пошту radio_chashniki@tut.by. Мы абавязкова знойдзем час, каб наведаць вашы мясціны і рассказаць пра іх. Падзяліцеся любоўю да сваёй малой радзімы.