Новы праект “Вялікая малая радзіма”.

Маленькая кропка на карце краіны можа мець вялікае значэнне для тых, хто нарадзіўся тут, бярэ адсюль свае карані, менавіта з гэтым кутком звязвае свае самыя добрыя ўспаміны і адчуванні. Па-сапраўднаму блізкія і дарагія сэрцу – тыя запаветныя закуткі, якія ўздоўж і ўпоперак збегаў у дзяцінстве. А калі чуеш слова дом, перш за ўсё ўяўляеш сабе бацькоўскідом. 

Чашніцкае раённае радыё прапануе ўсім жадаючымрасказаць пра сваю малую радзіму, яе цікавую гісторыю, людзей, якія жывуць тут. Вы маеце магчымасць патэлефанаваць па  тэлефоне 6-14-03 альбо напісаць на электронную пошту radio_chashniki@tut.by.

Падзяліцеся любоўю да сваёй малой радзімы.