Пасяўная кампанія - 2018

Пасяўная падыходзіць да фініша. Па стану на 8 мая, у раёне яравыя пасеяны на плошчы 9546 гектараў, што складае 71,9 адсоткаў да запланаванага. У тым ліку зерневыя і зернебабовыя пасеяны на плошчы 5232 гектара альбо 70,6 адсоткаў да плану. Разам з севам вядзецца хімічная праполка азімых і яравых, а таксама падкормка азімых, яравых культур, мнагалетніх траў і сенакосаў.